Смотреть «Вогненыя калясніцы. «Беларускія ўікэнды»» в кинотеатре Silver Screen в Минске
2-4 лістапада адбудуцца паказы фільма «Вогненыя калясніцы». Гэтая класіка брытанскага кіно атрымала 4 Оскары, у тым ліку за найлепшы фільм. "Вогненыя калясніцы" маюць сусветны статус культавага фільма, але малавядомыя ў Беларусі. Гэта адзін з кінематаграфічных сымбаляў Вялікабрытаніі, разам з фільмамі пра Джэймса Бонда і самы знакаміты спартовы фільм Англіі.
Фільм распавядае рэальную гісторыю змагання легкаатлетаў Гаральда Абрахамса і Эрыка Лідэла, які выступалі ў складзе алімпійскай зборнай Вялікабрытаніі на пачатку 20 стагоддзя.
Акрамя бездакорнай акцёрскай гульні, выбітнай рэжысёрскай працы, кіно знакамітае саўндтрэкам кампазітара Вангеліса.
Фільм дубляваны на беларускую мову.
- Жанрыспорт, драма
- Длительность1 ч 59 мин