Кинотеатры
Кинотеатры Silver Screen cinemas
Кристально чистое изображение Sony 4K и Real D 3D. Звуковые технологии Dolby, DCP, Crown, JBL.
Еда и напитки
Еда и напитки
Свежайший, теплый, ароматный, хрустящий попкорн. Подогретые чипсы начос с теплым сырным соусом или охлажденным соусом сальса. Сладкие напитки.
Инфо
Информация
Silver Screen cinemas — сеть кинотеатров с высокотехнологичным оборудованием, комфортными креслами и вкусными кинозакусками.
Вход и привилегии
Зарегистрируйся, накапливай баллы и получай скидки на билеты и попкорн.

Вход в личный кабинет

    Напомнить?
    Запомнить меня

    Нет аккаунта?

Лекцыя нобелеўскага лаўрэата Kenneth Brockman. Прагляд «Кніга Ілая»

31
с 22 сентября
по 22 сентября
12+
Возраст зрителей

Смотреть «Лекцыя нобелеўскага лаўрэата Kenneth Brockman. Прагляд «Кніга Ілая»» в кинотеатре Silver Screen в Минске

Праект «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom запрашае на эксклюзіўную падзею. 22 верасня ў кінатэатры velcom cinema сеткі Silver Screen адбудзецца лекцыя атрымальніка Нобелеўскай прэміі Кенета Брокмана і паказ фільма «Кніга Ілая» на беларускай мове. Пераклад і агучка былі выкананыя кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom у рамках праекта «Беларускія ўікэнды». Кенет Брокман у складзе каманды МАГАТЭ атрымаў Нобелеўскую прэмію міру ў 2005 годзе як дырэктар па бяспецы ядзерных установак гэтай арганізацыі. Прэмія была ўручана за намаганні па прадухіленні выкарыстання атамнай энергіі ў ваенных мэтах і па забеспячэнні яе прымянення ў мірных мэтах у максімальна бяспечных умовах, што з’яўлялася непасрэднай сферай дзейнасці спадара Брокмана. Гэтай жа тэме будзе прысвечаная і яго лекцыя: вучоны будзе распавядаць пра небяспеку ядзернай зброі і пра тыя намаганні, якія прадпрымаюцца, каб ядзерны апакаліпсіс на Зямлі стаў немагчымы, а таксама пра ўжыванне ядзерных тэхналогій у мірных мэтах. Акрамя таго, Кенэт падзеліцца сваімі разважаннямі пра фільм «Кніга Ілая», які чакае гледачоў пасля лекцыі. У ім прадстаўлена карціна сусвету, які перажыў атамную вайну. Свет навокал ператварыўся ў спаленую сонцам пустыню, людзі вядуць прымітыўнае жыццё і да смерці б'юцца за рэчы, якія раней лічыліся смеццем. Але галоўны герой Ілай не толькі памятае час да вайны, але і валодае кнігай, якая мае сілу выправіць становішча. Аднак гэтую сілу прагнуць здабыць і іншыя, і яны не спыняцца ні перад чым, каб завалодаць ёю… Пачатак лекцыі і паказу – ў 17:00. Галоўныя ролі ў «Кнізе Ілая» выканалі Дэнзэл Вашынгтон, Гары Олдмен і Міла Куніс. Стужка справядліва лічыцца адным з яркіх прадстаўнікоў жанру постапакаліпсіс у кінематографе. На беларускую мову герояў «Кнігі Ілая» агучылі Павел Харланчук, Святлана Цімохіна, Зміцер Саладуха, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Уладзімір Глотаў.
  • Жанры
  • Длительность2 ч 40 мин
Возрастное ограничение фильма, указанное в трейлере, может отличаться от возрастного ограничения, указанного в прокатном удостоверении.
В таком случае следует руководствоваться возрастным ограничением, указанном на сайте silverscreen.by на странице с описанием фильма.

Лекцыя нобелеўскага лаўрэата Kenneth Brockman. Прагляд «Кніга Ілая»

  /  12+  /  2 ч 40 мин
Что еще посмотреть