с 19 декабряпо 19 декабря
Смотреть «Фестываль беларускага кіно: Якія жывуць. Мне трэба поціскаў...» в кинотеатре Silver Screen в Минске
1. Якія жывуць, 16+, 48 хв.
Рэжысёр: Андрэй Князевіч
Героі фільма жывуць адасоблена ад свету, у дыспансэры для пацыэнтаў з псіхічнымі захворваннямі. Мы адгарожваемся ад іх, а жыццё гэтых людзей разнастайнае і па-свойму цікавае. Вось толькі радасць у вачах змяняецца смуткам ды надзеяй.
2.Мне трэба поціскаў..., 12+, 18 хв.
Рэжысёр: Андрэй Куціла
Невялічкая забытая Богам вёска ў бясконцай беларускай правінцыі. 92-гадовая Валянціна жыве ў маленькім доме і даглядае за сваёй дачкой, якая нарадзілася паралізаванай. Жыццё Тані звязана з неймаверным адзіноцтвам, але насуперак усяму яна знайшла свой спосаб выразіць боль праз прыгажосць існавання. Неверагодна кранальны фільм аб бясконцай самаахвярнасці, магутнай сіле фантазіі і паэзіі, здольнай змяніць рэчаіснасць.
Узнагароды:
2020 Кракаўскі МКФ (Польшча) – спецыяльная згадка журы
2020 Эўганейскі МКФ (Італія) – спецыяльная згадка журы
2020 Фестываль сацыяльнага кіно ў Перуджы (Італія) – «Short Jail Award»
- Жанрыдокументальный
- Длительность1 ч 20 мин