с 22 декабряпо 22 декабря
Смотреть «Фестываль беларускага кіно: Царства зорак. Дзе жывуць жаданні. Дзіма» в кинотеатре Silver Screen в Минске
1. Царства зорак, 12+, 17 хв.
Рэжысёр: Іван Гапіенка
Гэта гісторыя пра скажоныя ідэі, дараванне і чалавечнасць, наша імкненне быць лепей.
Узнагароды:
2020 Еўрапейская прэмія ў галіне кінематаграфіі (красавіцкі конкурс) – Лепшая аператарская работа ў анімацыі
Канадская прэмія ў галіне кінематаграфіі (красавіцкі конкурс) – Лепшы анімацыйны фільм
Нью-Ёркская прэмія ў галіне кінематаграфіі (сакавіцкі конкурс) – Лепшая аператарская работа ў анімацыі
Нью-Ёркская кінапрэмія (сакавіцкі конкурс) – Ганаровая згадка (анімацыйны фільм)
Азіяцкая прэмія ў галіне кінематаграфіі (красавіцкі конкурс) – Лепшы кароткаметражны анімацыйны фільм
Фларэнтыйскай кінапрэмія (сакавіцкі конкурс) – Ганаровая згадка (фэнтэзі)
2. Дзе жывуць жаданні, 12+, 18 хв.
Рэжысёры: Саша Кулак, Дар’я Голава
Вада цячэ і на паверхні Зямлі, і працякае ў падземным свеце, яднаючы берагі ракі падобна да таго, як свет жывых злучаны са светам мёртвых. У гэтым фільме марскія ракавіны ў ролі прадракальніка суправаджаюць наратыў – ад эскізаў да сімвалізму антычнага свету. Галасы ракавін, таямнічых марскіх стварэнняў, – гэта галасы сірэн, якія пазбаўляюць розум спакою і адпраўляюць наша эга ў падарожжа па хвалях жыцця.
3. Дзіма, 18+, 28 хв.
Рэжысёр: Дзіма Дзедок
Дзіма – жыхар звычайнай беларускай вёскі. Ён ходзіць у госці, ловіць рыбу, паліць у печы. Аднак адна рыса адрознівае яго: ён злодзей. Назіраючы за навакольным таямнічым светам, поўным трывожных супадзенняў, Дзіма задаецца галоўным пытаннем: ці сумленна ён пражыў сваё жыццё? Ці сваё?
- Жанрыдокументальный
- Длительность2 ч 5 мин