Смотреть «Беларускія ўікэнды. Падынгтан 2» в кинотеатре Silver Screen в Минске
Працяг гісторыі медзведзяня Падынгтана. Госць з Перу абжыўся ў Лондане са сваёй новай сям’ёй. Цяпер яго імя Падынгтан Браўн. Спроба знайсці найлепшы падарунак для цёткі Люсі, якая жыве ў доме для састарэлых мядзведзяў прыводзіць да нечаканых праблем. Падынгтана абвінавачваюць у крадзяжы альбома і садзяць у турму. Ці здолее мядзведзік ачысціць сваё імя і апраўдацца? І як звязаны стары альбом мадам Козлавай і таямнічы скарб, схаваны сярод знакамітасцяў Лондану?
Ролю галоўнага злачынцы ў гэтай частцы выканаў знакаміты Х’ю Грант, а новага сябра Падынгтана — Кастэта — Брэндан Глісан, вядомы нам па Гары Потэру. Але, вядома, галоўным героем фільма, як і ў першай частцы, з’яўляецца неверагодна абаяльны і ветлівы маленькі мядзведзь Падынгтан.
Фільм дубляваны на беларускую мову кампаніяй Кінаконг у межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom|A1.
Адначасова з другой часткай у кінатэатрах будзе ісці першая частка фільма
«Падынгтан».
- Жанрымультфильм
- Длительность1 ч 45 мин